Молитва за Беларусь

Мы здалёку ўбачылі свабоду

I яшчэ не вырваліся з пут…

Божа, не дабаў майму народу

Пошасці, няпраўды і пакут.

У чужым нялюдскім землятрусе

Хіба ў нечым мелі мы віну?..

Божа, адвядзі ад Беларусі

Здраду, вераломства і вайну.

Смутнаю парою нелюдзімай,

Калі ўсё вакол ідзе на злом,

Божа, захіні маю Радзіму

Мудрасцю, спакоем, і цяплом.

Оставьте комментарий

Яндекс.Метрика