Молитва за Беларусь

Мы здалёку ўбачылі свабоду I яшчэ не вырваліся з пут… Божа, не дабаў майму народу Пошасці, няпраўды і пакут. У чужым нялюдскім землятрусе Хіба ў нечым мелі мы віну?.. Божа, адвядзі ад Беларусі Здраду, вераломства і вайну. Смутнаю парою нелюдзімай, Калі ўсё вакол ідзе на злом, Божа, захіні маю Радзіму Мудрасцю, спакоем, і цяплом.

Яндекс.Метрика