Гаю мой, не кліч

Гаю мой, не кліч пад каліны цвет

Да крынічных вод, светлых, як вясна.

Там яе няма, паляцела ў свет,

Наша рэчанька высахла да дна.

Там яе няма, паляцела ў свет,

Наша рэчанька высахла да дна.

Паляцела ў свет, русакосая,

Стан рабінавы, вочы – сінь азёр,

Не спяе ўжо мне мілым голасам

Пра дзівосны край у зіхценні зор.

Не спяе ўжо мне мілым голасам

Пра дзівосны край у зіхценні зор. 

Гаю мой, не кліч наш шчаслівы смех,

Касавіцаю весела ў лугах.

Там яе няма, паляцела ў свет,

Наш мядовы луг палыном прапах.

Там яе няма, паляцела ў свет,

Наш мядовы луг палыном прапах. 

Гаю мой, не кліч пад каліны цвет

Да крынічных вод, свтлых, як вясна.

Там яе няма, паляцела ў свет,

Наша рэчанька высахла да дна

Оставьте комментарий

Яндекс.Метрика